Творчая сустрэча з Мiхаiлам Галдзянковым

29.12.2015 19:00 - 21:00 кнігарня “Галіяфы” (Старавіленская д. 6) Бясплатнае

Паважанае спадарства, мы шчыра запрашаем вас на творчую сустрэчу з пісьменнікам Мiхаiлам Галдзянковым.

Ён прэзентуе свой раман “Пан Кміціч”, які выдадзены ў поўнай аўтарскай версіі.

Гэта стала магчымым дзякуючы намаганням выдавецкага праекта “Такая Гiсторыя” пры дапамозе выдавецтва “Энцыклапедыкс”.

Наведвальнікі вечарыны атрымаюць унікальны шанец атрымаць кнігу за палову кошта. Такую сумесную акцыю ладзіць кнігарня “Галіяфы” і электронная кнігарня kniharnia.by.

Акрамя таго, госці імпрэзы змогуць набыць як папяровыя, так і электронныя версіі кніг аўтара з яго аўтографам.

“Пан Кміціч” – гэта першы раман пра трагічную вайну ў гісторыі Беларусі, вайну 1654-1667 гадоў. У новым выданні тэкст значна дапоўнены, а таксама забяспечаны каментарамі і нанава праілюстраваны.

Далучайцеся да нас 29 снежня ў 19:00 Старавіленская д. 6. Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Вясновы фэст пад Маладзечнам

18.04.2026 (13:00 - 17:00) фальварак Ракуцёўшчына

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ