Творчая сустрэча з Радзімам Гарэцкім у Маладзечне

23.10.2014 17:00 - 17:00 Бібліятэка “Верасок” (Маладзечне (Вялікі Гасцінец, 121)) Бясплатнае

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” запрашае  на творчую сустрэчу з акадэмікам Радзімам Гарэцкім, выдатным беларускім геолагам, пісьменнікам, грамадскім дзеячам, а таксама цудоўным апавядальнікам.

Меланж – гэта суцэльнае геалагічнае цела, складзенае з разнастайных парод, якое мае досыць цікавую структуру і спалучае самыя розныя колеры. Самыя неверагодныя спалучэнні і перапляценні мае і жыццё Радзіма Гаўрылавіча. І таму сваю кнігу, якая выйшла ў мінулым снежні да юбілею, спадар Радзім назваў “Жыццёвы меланж”. Гэта кніга – яго памяць пра шматлікія перажытыя падзеі і пабачаныя на ўласныя вочы лёсы людзей. Яна складаецца з нарысаў, эсэ, мініяцюр-назіранняў ды лірычных зацемак.

Кніга выйшла летась у выдавецтве “Кнігазбор” па замове МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Але пра ўсё, што бачыў і ведае гэты неверагодны чалавек, напісаць немагчыма. Таму запрашаем усіх цікаўных на творчую сустрэчу, падчас якой будзе магчымасць і паслухаць аповеды Радзіма Гарэцкага, і задаць пытанні, і набыць яго кнігі.

Будзем радыя бачыць вас на імпрэзе, якая адбудзецца 23 кастрычніка ў бібліятэцы “Верасок” у Маладзечне (Вялікі Гасцінец, 121). Пачатак а 17.00, уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Лекцыя «Таямніцы старых курганоў: колькі ў нас было продкаў і дзе яны?» у Віцебску

16.04.2026 (18:00 - 20:00) Інтэрактыўны цэнтр жывой гісторыі «VARGENTORN» (вул. Леніна, 23)

Паша Крывец у Браціславе

16.04.2026 (19:00 - 21:00) Show Factory (Klobučnícka 442/4)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

«Irdorath» у Брне

30.04.2026 (18:15 - 21:00) Sono Centrum (Veveří 113)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ