Творчая сустрэча з Віталём Рыжковым

29.05.2017 19:00 - 22:00 ВкусноЧай (Машэрава, 18) 5 руб (чай)

Чайная сустрэча з Віталём Рыжковым адбудзецца 29 траўня а 19:00 у кавярні “ВкусноЧай” (Мінск, Машэрава, 18). Вас чакаюць старыя і новыя вершы, проза, а таксама нязмушаная размова пра літаратуру і жыццё.

Уваход – чай для вас (ад 5 руб.)

Замовіць столік можна па тэлефоне: +375 44 7882244

Віталь Рыжкоў – паэт, перакладчык. Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя М. Багдановіча за кнігу паэзіі «Дзверы, замкнёныя на ключы», двойчы адзначаны прэміяй «Залаты апостраф» за лепшыя паэтычныя падборкі ў часопісе «Дзеяслоў», пераможца некалькіх літаратурных конкурсаў і паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ