Творчая сустрэча з Юляй Цімафеевай у Беластоку

26.04.2025 19:00 - 21:00 прастора «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32) Бясплатнае

У суботу, 26 красавіка, у Беластоку адбудзецца творчая сустрэча з паэткай і перакладчыцай Юляй Цімафеевай.





Абяцаюць вершы і размовы пра тое, адкуль мы, хто мы і куды мы ідзём.

Аўтарка прадставіць свае кнігі апошніх гадоў, анансуе новыя выданні, паразважае пра ідэнтычнасць і мову, пра разломы і рост, а таксама ў дзень Чарнобыльскай катастрофы раскажа пра досвед выгнання і (не)вяртання, асабісты і ўласнай сям’і.


Мадэратар — пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

:B:N: у Гайнаўцы

28.08.2026 (17:00 - 19:00) плошча ля Музея беларускай культуры (3 Maja 42)

«Свята хлеба» ў «Суле»

28.08.2026 (17:00 - 19:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Лекцыя пра заслаўскую калекцыю маляванак у Полацку

29.08.2026 (15:00 - 17:00) музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ