Будаўнічыя працы ў будынку Нацыянальнага музея на вуліцы Арлоўскай у Мінску завершаны. У «Мінскбуд» заявілі, што будынак узвялі за 17 месяцаў замест прадугледжаных нарматывамі 27 месяцаў, піша reform.news.
Фота: t.me/minskstroybelarus
Генеральным падрадчыкам праекта выступіў філіял СУ-7 трэста № 4.
Цяпер памяшканні прыбіраюць і перадаюць эксплуатуючай арганізацыі. Наступным этапам стане афармленне музейных залаў і размяшчэнне экспанатаў. У работах задзейнічаны больш за 80 спецыялістаў УП «Мастацкі камбінат».
Фота: t.me/minskstroybelarus

Фота: t.me/minskstroybelarus

Фота: t.me/minskstroybelarus