Творчы вечар Ксеніі Шталенковай у Мінску

11.02.2025 19:00 - 21:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 5 рублёў

У аўторак, 11 лютага, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца творчы вечар пісьменніцы і драматургіі Ксеніі Шталенковай.




Будзе і прэзентацыя новай кнігі «Пабудзіць прынцэсу» — прыгодніцкай казкі, напісанай як п’еса і прызначанай для ўсіх, хто любіць чароўныя гісторыі і тэатр. 


Падчас імпрэзы аўтарка пазнаёміць гасцей з героямі твора, распавядзе пра выданне і гісторыю яго стварэння. 

Наведвальнікаў чакае чытка некалькіх сцэн з кнігі ад народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова». 

Напрыканцы — аўтограф-сесія. 


Квіткі — 5 рублёў




Вам можа быць цікава

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

10.09.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ