Творчы вечар Змітра Бартосіка ва Уроцлаве

10.09.2025 18:30 - 20:00 Predpokój H13 (Świdnicka 43/45) Бясплатнае




У сераду, 10 верасня, беларусаў Уроцлава запрашаюць на сустрэчу з пісьменнікам і бардам Змітром Бартосікам





Прапануюць разам выправіцца ў падарожжа: 

  •  у часы перадваенныя і акупацыйныя — прэзентацыя кнігі «Быў у пана верабейка гаварушчы»; 
  •  у эпоху пасляваеннага супраціву саветызацыі — «Забіць Упалмінзага»; 
  •  у блізкія 1990-я гады, якія аўтар уваскрасіць сваімі сатырычнымі песнямі і жыццёвымі анекдотамі. 



У дапамогу артысту ўвесь вечар будзе гучаць віртуозны баян Тацяны Карпіловіч

Кожны, хто набудзе кнігу, у якасці бонуса атрымае арыгінальныя паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь з пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя! 


Уваход вольны. Бярыце гатоўку, калі хочаце набыць кнігі. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Сон Ван Гога» ў Мінску

25.07.2025 11:00 - 07.09.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Народзіны стэндап-клуба «Lokal» у Варшаве

07.09.2025 (18:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

10.09.2025 (19:00 - 21:00) кінатэатр "Цэнтральны" (пр-т Незалежнасці, 13)

NAVIBAND у Беластоку

17.10.2025 (20:00 - 22:00) 6-Ścian PUB (Warszawska 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ