Творчы вечар Алеся Разанава ў ЕГУ

14.01.2016 18:00 - 21:00 108 аўдыторыя навучальнага корпуса ЕГУ (г. Вільня, вул. Валакупю, 5) Бясплатнае

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае на творчую імпрэзу выбітнага беларускага паэта Алеся Разанава з удзелам доктара філалагічных навук Ганны Кісліцынай і паэткай і перакладчыцай Вольгай Гапеевай, літоўскімі перакладчыкамі і літаратарамі.

Слынны беларускі паэт-мысьляр Алесь Разанаў атрымаў званне Ганаровага доктара (Doctor Honoris Causa) ЕГУ у 2010 годзе за выбітны ўнёсак у развіццё беларускай мовы і культуры і плённае спрыянне міжкультурнаму дыялогу. Алесь Разанаў стварае паэтычныя творы на розных мовах – па-беларуску, па-нямецку, па-літоўску.

Чым адрозніваюцца вершы паэта на розных мовах? Ці можна перакласці дух паэзіі? Чаму паэт абраў сабе менавіта гэткі шлях, а ня іншы? Якое месца займае дзейнасць Ганаровага доктара ЕГУ Алеся Разанава ў міжкультурнай еўрапейскай прасторы? Пры гэта і пра шмат чаго яшчэ можна будзе пачуць і спытаць яго самога і нашых гасцей.

Творчая вечарына Складанасці перакладу / Die Schwierigkeiten der Übersetzung адбудзецца 14 студзеня а 18 гадзіне ў 108 аўдыторыі навучальнага корпуса ЕГУ (вул. Валакупю, 5).

Сустрэча адбудзецца ў межах праекта «Гуманітарная лабараторыя» пры падтрымцы Open Society Foundations.


Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Фэст «Магія вагню і святла» ў Лідзе

06.06.2026 (20:30 - 23:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ