Тыдзень правоў чалавека ў Тбілісі

05.12.2022 - 10.12.2022 19:00 - 21:00 прастора «Кропка» Бясплатнае

Ад 5 па 10 снежня ў беларускай прасторы «KROPKA» — Тыдзень правоў чалавека.



Дата: з 5 па 10 снежня

Месца: прастора «Кропка», Тбілісі


Цягам тыдня тут будзе шэраг імпрэз, прысвечаных Дню правоў чалавека, які адзначаецца ва ўсім свеце 10 снежня.

5 снежня, у панядзелак, паказ фільма «Белае сонца чырвонага лета» аб беларускіх пратэстах.

6 снежня, аўторак — клуб беларускага нэтворкінгу і гульня «Веру — ня веру» пра праблемы грамадства Беларусі

7 снежня, серада — лекцыя «Лічбавыя правы і бяспека» ад праваабаронцы Таццяны Зіняковай

8 снежня, чацвер — трэнінг «Што такое грамадзянская супольнасць?» з юрысткай Вольгай Смалянка

9 снежня, пятніца — прэзентацыя зборніка феміністычных тэкстаў «Расцяжэнне» пра пратэстны і эмігрантскі боль

10 снежня — лекцыя «Хто такія праваабаронцы і як яны бароняць правы чалавека» ад Вольгі Смалянка і трансляцыя цырымоніі ўручэння Нобелеўскіх прэмій за 2022 год у Стакгольме.


Каб далучыцца да любой з імпрэз, рэгіструйцеся па спасылцы, але ж памятайце, што месцаў абмежавана.

 Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Дзень Волі ў Батумі

25.03.2026 (19:30 - 21:00) аКсяродак (Клдзіашвілі 32)

Дзень Волі ў Кёльне

28.03.2026 (11:30 - 16:00) Deutzer Werft

Iva Sativa ў Батумі

28.03.2026 (21:00 - 23:00) Circus Arena (23 Nikoloz Baratashvili Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ