• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Тыдзень польскага кароткага дакументальнага кіно

Пачатак: 03.10 (17:00)
Канец: 03.10 (20:00)
Прэс-клуб
(Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601)
Кошт: Уваход вольны
Google

Stowarzyszenie Młodych Twórców – «Ku Teatrowi» і медыяпраект «pARTisan» запрашаюць на мерапрыемствы праекта «Польскі дакументальны фільм на Беларусі — глыбіня рэзкасці»:

3 кастрычніка:

17.00 — прэзентацыя альманаха «pARTtisan № 33» і падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» прафесаркі Гражыны Кэндзеляўскай;

18.00 — ілюстраваная лекцыя «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара» (частка І).

4 кастрычніка:

17.00 — ілюстраваная лекцыя «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара» (частка ІІ).

5 – 7 кастрычніка:

10 – 19.00 — закрытая Майстроўня кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!».

7 кастрычніка:

19.00 — паказ фільма «Час трох чарапахаў» (Czas trzech żólwi), сустрэча з героямі і рэжысёркай.

Падрабязную Праграму мерапрыемстваў глядзіце тут.

“Глыбіня рэзкасці (głębia ostrości, depth of field) — гэта адна з падставовых рэчаў на занятках для студэнтаў кінашкол, — цытуюць арганізатары знанага польскага аператара і рэжысёра Яцка Пэтрыцкага. — Мы хочам з дапамогай кінасродкаў данесці не толькі гісторыю, але і нашы пачуцці ад гэтай гісторыі. Калі мы наводзім рэзкасць нешта становіцца гарачым… Або перастае быць важным, а потым зноў пачынае мець значэнне. Такім чынам аказваецца, што мы кіруем гэтым апавяданнем з дапамогай глыбіні рэзкасці.”

Даведацца пра гісторыю польскай дакументалістыкі ўсе цікаўныя змогуць на ілюстраваных лекцыях «Польскае кароткаметражнае дакументальнае кіно: гісторыя, і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях і на шляху да Оскара». А стваральнікі альманаха «pARTtisan № 33», цалкам прысвечанага з’яве дакументальнага польскага кіно, прэзентуюць у ім выбітных асобаў, знакавыя стужкі, а таксама шэраг прафесійных тэм, звязаных непасрэдна з працэсам стварэння фільма.

Атрымаць практычныя веды і асновы кінематаграфічнага майтэрства ў выкладчыкаў PWSFTviT (Вышэйшая Дзяржаўная Школа Кіно, Тэлевізіі і Тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі) прафесіяналы(-кі) і аматары(-кі) змогуць падчас прэзентацыі падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» і III Майстроўні кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!». За тры дні 12 аўтараў(-ак) распрацуюць свае кінапраекты і адшукаюць магчымасці іх вытворчасці. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Усё неабходнае для ўдзелу ў Майстроўні шукайце тут. Удзел бясплатны.

Усе падзеі Тыдня польскага кароткага дакументальнага кіно пройдуць у Прэс-клубе (г. Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601).

Уваход вольны.

За падрабязнасцямі і актуальнымі навінамі запрашаем у суполку падзеі ў Facebook.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип