У Сопаце дзеці запаляць ліхтарыкі на дзень святога Марціна

12.11.2022 12:30 - 14:30 (ul. Malczewskiego, 21) Бясплатнае


12 лістапада ў Сопаце дзеці 7–11 гадоў запрашаюцца на творчыя заняткі з педагогам-псіхолагам, арт-тэрапеўтам Аленай Шых.


Дата: 12 лістапада

Час: 12:30

Месца: Sopot, ul. Malczewskiego, 21


У сярэдзіне лістапада ў многіх краінах Еўропы ёсць прыгожая традыцыя - запальваць ліхтарыкі ў дзень святога Марціна. Ліхтарыкі з падпаленай усярэдзіне свечкай – знак дабра і святла, напамінак аб тым, што зіма не доўжыцца вечна, што святло і цеплыня зноў вернуцца да нас.


Дзеці 7-11 гадоў запрашаюцца на творчыя заняткі з педагогам-псіхолагам, арт-тэрапеўтам Аленай Шых. Алена раскажа пра традыцыі свята, пакажа розныя тэхнікі вырабу і ўпрыгожвання ліхтарыкаў.

А пакуль дзеці будуць рабіць свой уласны непаўторны ліхтарык, самы час пагаварыць, як сярод цемры і халады здабыць і захаваць часцінку святла і цяпла ўнутры нас, і як наша ўнутранае святло можа дапамагчы іншым людзям перажыць цёмныя часы.


Аплата – данат.

Запіс на занятак – Telegram @ alenkashi, Whatsapp +48 798088408.



Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Лекцыя «Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ