УрбанМувіЛекторыум: “Карпарацыя”

31.10.2015 17:00 - 20:00 Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура (вул. З.Азгура, 8) Бясплатнае

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура ў рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта “ЛАБАРАТОРЫЯ КУЛЬТУРНЫХ ПРАКТЫК” запрашае на прэзентацыю з серыі “УрбанМувіЛекторыум – лекторый пра кіно і пра горад”.

Чарговая прэзентацыя прысвечана тэме крытыкі глабальнага капіталізму і пройдзе 31 кастрычніка 2015 г. Падчас лекторыю мае быць прадэманстравана кінастужка “Карпарацыя” (рэж. М. Акбар, Дж. Эбат; Канада, 2003; 145 хв.; дак. фільм., на анг. мове з бел. субтытрамі).

“Правакатыўны, дасціпны, стыльны і неверагодна інфарматыўны, фільм КАРПАРАЦЫЯ даследуе прыроду і ўздым дамінантнага інстытута нашага часу. Часткова фільм і часткова рух, “Карпарацыя” трансфармуе гледачоў і асляпляе крытыкаў сваім праніклівым і пераканаўчым аналізам. Фільм кладзе карпарацыю на кушэтку псіхіятра, каб спытаць: “што гэта за чалавек?” Фільм “Карпарацыя” ўключае ў сябе інтэрв’ю з 40 людзьмі, сярод якіх як інсайдары карпарацыі, так і яе крытыкі: Ноам Хомскі, Наомі Кляйн, Мілтан Фрыдман, Говард Зін, Вандана Шыва і Майкл Мур – плюс таямніцы споведзі, кейсы і стратэгіі пераменаў.

Фільм заснаваны на кнізе “Карпарацыя: паталагічная пагоня за прыбыткам і ўладай” Джоэла Бакана”. (http://www.thecorporation.com)

УВАХОД: квіток у музей — 25 000 р.


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Майстар-класы ў Мінску

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ