Урок роднай мовы з Галінай Пазняк у Варшаве

30.08.2026 12:30 - 14:00 дольны касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14) Бясплатнае



У нядзелю, 30 жніўня, у касцёле святога Аляксандра адбудзецца ўрок роднай мовы. 



Гасцінны гаспадар сустрэчы ксёндз Вячаслаў Барок запрашае на шчырую беларускую размову. 

Асаблівай госцяй будзе Галіна Пазняк, а дзякуючы ёй і сам Максім Багдановіч. 

Абмяркуюць хрысціянскія матывы ў паэзіі Багдановіча. Пагавораць пра перадумовы фармавання беларускай свядомасці паэта: што гэтаму спрыяла, якія былі абставіны і чаму ў паэзіі Максіма адчуваецца выяўленне Боскага ідэала. 

Таксама высветляць, якое значэнне мае творчасць Багдановіча ў беларускай культуры, і прачытаюць творы паэта, якія ўзвышаюць дух. 


Уваход вольны, данаты вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

03.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Поп-ап беларускіх творцаў у Вільні

05.09.2026 (12:00 - 20:00) кавярня «third place» (Paupio g. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ