Уручэнне прэміі для перакладчыкаў імя Карласа Шэрмана

25.10.2016 19:00 - 21:00 Прэс-клуб (вул.Веры Харужай, 3-601, ст.метро Пл.Якуба Коласа) Бясплатнае

Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца ў дзень нараджэння Карласа Шэрмана – 25 кастрычніка, а 19-й гадзіне ў Прэс-клубе (вул.Веры Харужай, 3-601, ст.метро Пл.Якуба Коласа). Уваход вольны!

Пераможца атрымае чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000 у.а.

 

У кароткім спісе прэміі наступныя перакладчыкі:

Павел Касцюкевіч з перакладам з ангельскай мовы кнігі Дугласа Адамса “Аўтаспынам па галактыцы” (Логвінаў)

Францішак Корзун з перакладам з ангельскай мовы кнігі Клайва Стэйплза Льюіса “Лісты Круцяля” (Галіяфы)

Якуб Лапатка з перакладам з фінскай мовы кнігі “Калевала” (Зміцер Колас)

Алесь Пяткевіч з перакладам з польскай мовы кнігі Сяргея Пясецкага “Багам ночы роўныя” (ТАА «Гайсак»)

Сяргей Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Іржы Кратахвіла “Ляжаць, шэльма!” (Логвінаў)

Юлія Сматрычэнка з перакладам з чэшскай мовы кнігі Патрыка Оўржэдніка “Еўрапеана. Кароткая гісторыя дваццатага стагоддзя” (Логвінаў)

 

Гэтая падзея ў Фэйсбуку

 

Прэмія імя Карласа Шэрмана за найлепшую беларускую перакладную кнігу, выдадзеную ў 2015 г., заснаваная ў гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 – 2005). Сёлета прэмія будзе ўручацца ўпершыню.

Усяго на конкурс была дасланая 21 кніга. Іх пераклалі з 8 моваў 34 перакладчыкі і выдалі 7 выдавецтваў.

У журы ўвайшлі: Лявон Баршчэўскі, Зміцер Колас, Уладзімір Папковіч, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева.

Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Дабрачынны фонд “Вяртанне”.


Вам можа быць цікава

Выстава «Панямоння жыватворныя крыніцы» ў Гродне

17.09.2025 15:00 - 31.10.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

Выстава «Ручнік як атрыбут звычаяў, традыцый і абрадаў беларусаў» у Гродне

04.10.2025 11:00 - 30.11.2025 18:00 музей гісторыі Гарадніцы (вул. Ажэшкі, 37)

Выстава "Плынь часу" ў Мінску

04.10.2025 11:00 - 30.11.2025 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, вялікая галерэя) (вул. Леніна, 20)

Дзіцячы Хэлаўін у Кракаве

01.11.2025 (10:00 - 12:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ