Уручэнне прэміі Гедройца

02.06.2014 19:00 - 21:00 Кангрэс-хол гатэля “Вікторыя” (пр. Пераможцаў, 59) Уваход вольны

Цырымонія ганаравання пераможцаў пройдзе 2 чэрвеня ў кангрэс-холе гатэля “Вікторыя” (пр. Пераможцаў, 59). Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

Сёлета за галоўную ўзнагароду змагаюцца наступныя кнігі і творцы:

1. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”.

2. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”.

3. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”.

4. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”.

5. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”.

6. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”.

Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ва Вроцлаве (Польшча), другое — стыпендыю на Готландзе (Швецыя), першае — чэк ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: з беларускага боку — Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, з польскага боку — Малгажата Бухалік, Адам Паморскі. Ганаровы старшыня журы — Лешак Шарэпка, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Ганаровы старшыня выконвае прадстаўнічыя функцыі і не ўдзельнічае ў працы журы.

Папярэднія пераможцы прэміі:

2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;

2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”.

Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію, а таксама пра сёлетніх намінантаў можна знайсці на афіцыйным сайце прэміі www.gedroyc.by.

Беларускі ПЭН-цэнтр


Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ