Уручэнне прэмій Францішка Аляхновіча і Францішка Багушэвіча

07.12.2017 18:00 - 19:00 Кнігарня Ў (праспект Незалежнасці 37А) Бясплатнае

Дзве прэміі, Францішка Аляхновіча і Францішка Багушэвіча, будуць уручаныя ў адзін дзень. Беларускі ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода і запрашаюць вас на цырымонію 7 снежня ў 18:00 у кнігарню Ў (праспект Незалежнасці 37А).

Прэмія імя Францішка Аляхновіча прысуджаецца за найлепшыя творы аўтарам, якія былі зняволеныя. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.

Прэмія імя Багушэвіча ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці.


Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «FARBA Lab. 1 элемент. Вада» ў Мінску

05.07.2025 11:00 - 24.08.2025 20:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Іншыя» ў Магілёве

16.07.2025 17:00 - 03.08.2025 18:00 музей гісторыі Магілёва, выставачная зала (вул. Болдзіна, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ