«Успамінаючы Алену». Адкрыццё выставы Андрэя Скіцёва ў Мінску

28.01.2022 - 20.02.2022 18:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) Бясплатнае

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае на выставу Андрэя Скіцёва «Успамінаючы Алену», прысвечаную Алене Кіш. Адкрыццё адбудзецца 28 студзеня, а працаваць выстава будзе па 20-га лютага.



Дата: 28 студзеня

Час: 18.00

Месца: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск

Зыходнай кропкай праекту стала асоба мастачкі-прымітывісткі Алены Кіш. Мастачка-самавучка Алена Кіш (1889 або 1896 — 1949) хадзіла па беларускіх вёсках і літаральна за ежу і прыстанак на адну ноч распісвала ў сялянскіх хатах саматканыя дываны, увесь час паўтараючы толькі тры сюжэты: «Рай», «Ліст да каханага» і «Дзева на водах». У мастачкі не было ні свайго дома, ні сям'і — толькі райскі сад на «маляванках».

Праект Андрэя Скіцёва — гэта разважанне пра сілу і бяссілле. Сад Алены Кіш у ім становіцца інтымна-асабістай прасторай мужчыны нашых часоў і самога мастака. Сад — драматычная часавая дыстанцыя, якая аддзяляе сучаснага беларускага мастака ад міфічнай Алены: тут ён абкружаны яе сімваламі, заражаны яе аскетызмам і пакутніцтвам як стратэгіяй мастака і чалавека, асуджаны жыць у пасляслоўі яе гісторыі.

Выстава паказвае маскуліннасць з нязвыклага для беларускага мастацтва ракурсу — мужчынскія персанажы тут эмацыянальныя і ўразлівыя, надзеленыя сілай і захопленыя бяссіллем.

Захавалася толькі дванаццаць «маляванак» Алены Кіш — столькі ж работ Андрэй Скіцёў уключыў у свой праект.


Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Мікола Дзядок і яго кніга ў Вільні

31.05.2026 (18:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Беларускія этнамузыкі ў Зялёнай Гуры

31.05.2026 (18:00 - 20:00) (розныя лакацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ