• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Усебеларускі арт-фэст “Таму што…”

Пачатак: 18.05 (17:00)
Канец: 18.05 (17:00)
Рэспубліканская мастацкая галерэі Беларускага саюза мастакоў
(Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3)
Google

18 траўня 2016 года а 17-ай гадзіне ў  Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Усебеларускага арт-фэсту “Таму што…”. Да ўдзелу ў фэсце былі запрошаны сябры Беларускага саюза мастакоў ды іншых творчых саюзаў, а таксама студэнты мастацкіх навучальных устаноў. Экспазіцыя, прадстаўленая ў залах Палаца мастацтва прэзентуе арт-аб’екты і інсталяцыі, створаныя беларускімі мастакамі, дызайнерамі, архітэктарамі.  

Удзельнікі арт-фэсту не былі абмежаваныя ў выбары матэрыялу – прадстаўленыя аб’екты створаны з металу, дрэва, шкла, тэкстылю, паперы ды інш., маглі выкарыстоўваць розныя нечаканыя прадметы. Галоўнай пастаўленай задачай было з простых формаў ды рэчаў пабытовага ўжытку стварыць мастацкі вобраз, адметны арыгінальнай ідэяй ды глыбокім зместам.

Чаму менавіта арт-аб’ект?

Таму, што аб’ект гаворыць сам за сябе. Таму, што ён вельмі актыўны ў візуальным плане. Таму, што арт-аб’ект разлічаны на эмацыйную рэакцыю гледача, ён створаны з розных матэрыялаў і прадметаў і перадае творчую ідэю стваральніка шляхам непасрэднага ўзаемадзеяння з публікай.

Куратар арт-фэсту мастак, кіраўнік секцыі графікі БСМ Уладзімір Савіч падкрэслівае: “Неабходна даць аб’ектам і канструкцыям прасторавае дынамічнае перамяшчэнне, падкрэсліць рытм, энэргетызм і прынцыпы пластычнага руху; паказаць змястоўнасць абнаўлення, актывізацыі і наладжвання новых узаемаадносін паміж прасторай, аб’ектам, гледачом.”

Пэўная колькасць экспанатаў зроблена ў стылі трэш-арт, які сёння вельмі актуальны. Тrash-art – гэта пратэст супраць шаблонаў і правілаў, ён супрацьстаіць камерцыйнаму мэйнстрыму. Прывабнасць трэш-арту тлумачыцца непрадказальнасцю і брутальнай энергетыкай, якая зыходзіць ад яго. Рэчы, трапляючы ў рукі мастакоў, дызайнераў, архітэктараў набываюць другое жыццё, становяцца аб’ектам творчасці. Такі кругазварот дазваляе захоўваць і эканоміць рэсурсы і заклікае задумацца аб нашым бясконцым спажыванні. Акрамя чыста эстэтычнай функцыі, мастацтва трэш-арту нясе і цалкам відавочную экалагічную місію.

“Ператварыць рэальны аб’ект у “новы рэалізм” – стварыць мастацкі вобраз, выйсці за межы традыцыйных функцый і формаў, пашырыць пластычныя магчымасці аб’ектнага мастацтва. Вядома, што ўнутраныя вобразы, уяўленні, пачуццёвы пачатак – усё гэта неабходна, каб зарадзіць у гледача асацыятыўнае мысленне,” – адзначае Уладзімір Савіч.

Падчас работы выставы плануецца правядзенне музычных і тэатральных мерапрыемстваў.

Выстава будзе працаваць з 18 траўня па 8 чэрвеня 2016 года. Мы працуем: 11.00 – 19.00 штодзень, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип