Валанцёрская вандроўка ў Ракаў

13.04.2014 08:00 - 17:00 ------------ Бясплатнае

13 красавіка 2014 года, у Вербную Нядзелю

Запрашаем усіх жадаючых далучацца да валанцёрскіх работ на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўансці “Старыя праваслаўныя могілкі ХІХ ст.” у аграгарадку Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Гэта важная справа па ратаванні комплекса могілак, які знаходзіцца на мяжы знічтажэння. Сярод іншага асаблівай увагі патрабуюць старыя ўніяцкія надгробкі, якія павінны быць даступны грамадскасці.

Давайце зробім неабходную працу разам, з душой і на агульную карысць!

 

Праца для хлапцоў:

высяканне дрэвастою і хмызняку,

абкопванне надгробкаў,

распавальванне вогнішча.

 

Праца для дзяўчат:

абмыўка і ачыстка надгробкаў,

прамалёўка тэксту,

фотафіксацыя,

замалёўкі надгробкаў,

вынас смецця і галін на вогнішча.

Што трэба мець з сабой (у выпадку адсутнасці пералічанага асобныя рэчы можна атрымаць на месцы):

  1. Працоўную цёплую вопратку.
  2. Працоўныя пяльчаткі.
  3. Сякеру.
  4. Ручную пілу.
  5. Секатар.
  6. Добры настрой.

 

Як даехаць?

Расклад аўтобусаў глядзіце на http://ivctrans.by/all/first.php.html

Транспарт ходзіць амаль кожныя паўгадзіны.

Уласным траншпартам можна дабрацца па трасе Мінск-Гародня да павароту на Ракаў (каля 30 км у адзін бок).

Падрабязнасці: http://vk.com/rakau

Кантакт з каардынатарам: +375 29 551 333 5 (Воля)

 


Вам можа быць цікава

«Фестываль навукі» ў Батанічным садзе

06.09.2025 (11:00 - 19:00) Батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

07.09.2025 14:00 - 27.09.2025 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Гурт «Няміга» ў Сопаце (18+)

19.09.2025 (19:00 - 21:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

NAVIBAND у Беластоку

17.10.2025 (20:00 - 22:00) 6-Ścian PUB (Warszawska 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ