• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Валантэрская служба «Вясны» запрашае на кiнапрагляд і дыскусію 7 ліпеня!

Пачатак: 07.07 (18:30)
Канец: 07.07 (18:30)
офіс ЦРСI
(Мінск, вул.Кастрычніцкая, 19Б. Аўд. 204)
Google

Асноўныя падзеі фільма разгортваюцца вакол гісторыі маладых людзей, якія аказаліся ў эпіцэнтры ваеннага перавароту ў Чылі ў 1973 годзе. У фільме распавядаецца пра калонію Дыгнiдад – працоўнае селішча, якое заснаваў кіраўнік нямецкай секты Паўль Шэфер, што хутка пераўтварылася ў палітычную турму, якую таемная паліцыя Чылі выкарыстоўвала для катаванняў і забойстваў людзей.

Фільм «Калонія Дыгнiдад» выйшаў увясну 2016 года і заснаваны на сапраўдных падзеях. Стужка, на наш погляд, падымае шмат вострых пытанняў, звязаных з існаваннем канцлагераў і катаванняў ужо пасля Другой сустветнай вайны. Здаецца, усё добра: ААН дзейнічае, Дэкларацыя правоў чалавека распрацаваная, тады што адбываецца ў свеце? Чаму сёння мы сутыкаемся з ваеннымі канфліктамі і так часта чуем пра тэракты і падзел розных тэрыторый?

Мы прапануем Вам сабрацца для прагляду і абмеркавання тых праблем і канфліктаў, якія ў ёй падымаюцца. Мы амаль упэўненыя, што дадзены фільм не пакіне Вас абыякавымі. Спадзяемся на цікавую дыскусію і глыбокую рэфлексію.

Чакаем Вас у гэты чацвер (7.07.) у офісе ЦРСI (вул.Кастрычніцкая, 19Б. Аўд. 204, мапа па спасылцы).

Пачатак мерапрыемства – а 18:30. Калі ласка, не спазняйцеся!

Хто мы ёсць?

Праваабарончы Цэнтр «Вясна» з 1996 года садзейнічае фармаванню ў беларускіх грамадзян павагі да правоў чалавека і аказвае дапамогу тым, чые правы былі парушаны. ПЦ «Вясна» з’яўляецца некамерцыйным грамадскім аб’яднаннем, дзейнасць якога будуецца на дэмакратычных прынцыпах. Арганізацыя не прадстаўляе інтарэсы пэўных палітычных сіл. Больш цікавай інфармацыі пра нас можна знайсці па спасылцы.

Пры арганізацыі таксама дзейнічае Валантэрская служба, да якой можа далучыцца кожны і працаваць на тое, каб справядлівасці ў краіне было больш.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип