Вандроўка «Манюшкі — уладары Меншчыны» са Святленай Немагай

04.06.2022 08:00 - 21:30 Міншчына 55 рублёў

4 чэрвеня Арт-Вандроўня запрашае ўсіх ахвотных у вандроўку па месцах, звязаных з жыццём Станіслава Манюшкі. Вандроўка ладзіцца з нагоды 150-годдзя смерці кампазітара. Вядоўца — музыказнаўца-беларусістка, манюшказнаўца Святлена Немагай.

Дата: 4 чэрвеня

Час: з 8:00

Месца: Міншчына


Маршрут вандроўкі: Менск — Каралішчавічы — Смілавічы — Убель — Чэрвень — Алесіна — Шыпяны — Раткаўшчына — Малыя Ляды — Менск.

Падчас вандроўкі ў смілавіцкім музеі Станіслава Манюшкі адбудзецца канцэрт яго твораў у выкананні Святлены Немагай ды салісткі Беларускай Філармоніі Галіны Сакольнік, а таксама напрыканцы падарожжа ўдзельнікі развучаць некаторыя вядомыя песні кампазітара.


Вандроўка плануецца на вялікім аўтобусе і адбудзецца толькі тады, калі збярэцца дастаковая колькасць людзей (мінімальна 25 чалавек). Выезд у 8-00, вяртанне прыкладна да 21-й гадзіны.

Унёскі на вандроўку з экскурсіяй, канцэртам і квіткамі ў музей Манюшкі — 55  рублёў — наяўнымі ў аўтобусе. Асобна па жаданні аплочваюцца абед і ўваходныя квіткі ў музей-прастору Хаіма Суціна — 8 рублёў (у кошт уключаны кубачак кавы, пры жаданні можна не наведваць).

Запіс і больш падрабязная інфармацыя па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Аксаны Еўдакіменка "Каляровыя гісторыі" ў Магілёве

19.12.2025 16:30 - 18.01.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Мужчынскі хор "Унія" ў Варшаве

26.12.2025 (20:00 - 21:00) Касцёл Святога Аляксандра (плошча Трох Крыжоў)

Сяргей Чарняк у Познані

28.12.2025 (13:30 - 15:30) Szewska 18 (Szewska 18)

Беларускі кінаклуб у Лодзі глядзіць "Інтэрстэлар"

28.12.2025 (15:00 - 18:00) MAL - Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ