Вандроўка «Шляхамі кантрабандыстаў» з Мінска

04.06.2022 09:00 - 21:30 ------------ 80 рублёў

4 чэрвеня «Краіна замкаў» ладзіць вандроўку па матывах рамана Сяргея Пясецкага «Палюбоўнік Вялікай Мядзведзіцы», якая дапаможа адчуць каларыт жыцця ў міжваенны перыяд у польска-савецкім памежжы.



Дата: 4 чэрвеня

Час: з 9.00

Месца: Мінск — Заслаўе — Ракаў — Радзевічы

Нелегальны пераход праз мяжу, перастрэлкі, агранда (налёт на тавар) стануць прыгодніцкай часткай вандроўкі. А пасля праходжання ўсіх выпрабаванняў гасцей чакае цёплы гасцінны хутар-мелін і рэтра-праграма. Песні, танцы нашых дзядоў, каларытныя персанажы, конкурсы-забавы дапамогуць адчуць каларыт жыцця ў міжваенны перыяд у польска-савецкім памежжы.

Кошт: 80 рублёў для дарослых і 70 — для дзяцей 6-14 гадоў.

У кошт уваходзіць:

— экскурсійнае суправаджэнне,
— анімацыйнае суправаджэнне па ўсім маршруце,
— праезд на аўтобусе.

Дадаткова аплачваецца:
— абед на хутары Радзевічы,
— уваходныя квіткі ў музеі (Заслаўе, Вязынка).

Прыблізны графік вандроўкі:

09.00 — ад’езд
09.00-10.00 — пераезд Мінск — Заслаўе (20 км)
10.00-10.30 — анімацыя «Вызваленне на Заслаўскім доце»
10.30-11.00 — анімацыя «На Заслаўскай меліне»
11.00-11.30 — пераезд Заслаўе-Вязынка (30 км)
11.30-13.00 — Анімацыйная праграма на Вязынскай сядзібе, экскурсія па музейным комплексе
13.00-13.30 — пераезд Вязынка-Ракаў
13.30-14.30 — экскурсія па сталіцы кантрабандыстаў, анімацыя «Пошук Янкеля»
14.30-15.30 — пераезд Ракаў-Лаўскі брод (50 км)
Анімацыя «Налёт на тавар»
15.30-16.00 — пераезд Лаўскі брод-Радзевічы (35 км)
16.00 — 18.30 — анімацыйная праграма на хутары кантрабандыстаў у Радзевічах
18.30-20.30 — пераезд Радзевічы-Мінск (115 км).

Замовіць вандроўку можна па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Эдуарда Кавальца «Эд. Насельнікі раю» ў Мінску

01.08.2025 19:00 - 30.09.2025 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Вільні (16+)

20.09.2025 (19:00 - 21:00) Дом польскай культуры ў Вільні (Naugarduko gatvė 76)

Імпрэза «SKARБ» у Лондане

24.09.2025 (19:30 - 21:00) The Cockpit (Gateforth Street)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ