Вандроўка «Стулы ў Стойлах і Драўляны народ» з Мінска на Заходняе Палессе

05.06.2022 08:00 - 21:00 ------------ 105 рублёў


5 чэрвеня «Арт Вандроўня» кліча ў экспедыцыйную вандроўку «Стулы ў Стойлах і Драўляны народ» на Заходняе Палессе з Вольгай Абразцовай. Вандроўка прысвечаная памяці майстра Мікалая Тарасюка, якому ў траўні споўнілася б 90 год.
 


Дата: 5 чэрвеня

Час: з 8.00

Прыкладны маршрут экспедыцыйнай вандроўкі: Менск — Здзітава — Жабінка — Малыя Сяхновічы — Стойлы — Кобрын — Менск У кітайцаў ёсць глінянае войска, а ў беларусаў — цэлы Драўляны народ.

Разыначкай падарожжа будзе аграсядзіба «Стулы» ў Стойлах — роднай вёсцы народнага майстра Міколы Тарасюка, які стварыў свой Драўляны народ. Ён зрабіў больш за тры сотні шматфігурных кампазіцыяў і адмыслова дзеля іх пабудаваў на сваім падворку хату пад музей «Успаміны Бацькаўшчыны». Тут больш за паўтары тысячы драўляных людзей...

У сядзібе захавальніцы спадчыны майстра Ларысы Быцько вас чакаюць батлеечны спектакль і абед са смачных беларускіх страваў.

Унёскі на вандроўку з экскурсіяй, у тым ліку з наведваннем музеяў у Малых Сяхновічах і Міколы Тарасюка, а таксама з адмысловым батлеечным спектаклем і шыкоўным абедам ад Ларысы Быцько — 105 рублёў наяўнымі ў мікрааўтобусе.

Запіс на вандроўку і падрабязнасці па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ