“Вандроўная кнігарня” ў Маладзечне

09.11.2019 16:30 - 19:30 Прыватная гасцёўня (вул. Чыстая, 26) Уваход вольны

Пасля Гальшан і Гародні “Вандроўная кнігарня”, наладаваная кнігамі, кнігарамі, літаратарамі ды ідэямі, едзе ў Маладзечна. Прыватная гасцёўня па вуліцы Чыстай 26.

Праграма:

16-30    вітальныя словы ад гаспадара прыватнай гасцёўні Алеся Капуцкага і прадстаўленне праекту “Вандроўная кнігарня” ад кіраўнічкі праекта Аляксандры Логвінавай.

16-45 “Як перакладаць набелістаў?” Шортлістарка сёлетняй прэміі імя Карласа Шэрмана Марына Шода правядзе майстар-клас па мастацкім перакладзе з кнігай “Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых” аўтарства сёлетняй Нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры Вольгі Такарчук.

17-30 – 18-10 “Мінскае мора замест Мінска”. Літаратар і блогер Севярын Квяткоўскім з новай кнігай-антыўтопіяй “Каларадская пушча” распавядзе як патопне сталіца.

18-10 – 19-00 Пляцоўка для размовы: “Маладзечна, што табе цікава?” Размаўляюць: Алесь Капуцкі, Аляксандра Логвінава, Севярын Квяткоўскі, Марына Шода.

19-00 – 19-30 Бясплатны буфет, нефармальныя гутаркі, продаж кніжных навінак беларускай і замежнай літаратуры.


Вам можа быць цікава

Выстава Лізаветы Пастушэнка «Лабірынты памяці» ў Мінску

24.04.2025 17:00 - 25.05.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя галоўнага корпуса музея) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Натхненне маляваных дываноў» у Заслаўі

02.05.2025 11:00 - 01.06.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава «Віцебскі мастак» у Магілёве

02.05.2025 16:00 - 15.06.2025 19:00 абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Купалле ў Сіэтле

13.06.2025 12:00 - 15.06.2025 18:00 850 Camp Koinonia Lane Cle Elum

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ