Варкшоп па беларускіх народных спевах у Гродне

30.07.2022 - 31.07.2022 12:00 - 19:00 Этнакрама «Цудоўня» (вул. Кірава, 3) Бясплатнае

30 і 31 ліпеня ў Гродне салістка гурта «Guda» Вольга Емельянчык ладзіць спеўны варкшоп.



Дата: 30 і 31 ліпеня

Месца: Этнакрама «Цудоўня», вул. Кірава, 3, Гродна 


Вы навучыцеся карыстацца сваім голасам у максімальна натуральнай і свабоднай для яго манеры.

Пераканаецеся ў тым, што гучаць добра можа кожны, да таго ж ён можа гучаць разам з цалкам выпадковымі людзьмі — і гучаць класна!

Будзеце адкрываць для сябе, што беларуская народная песня — гэта не «Купалінка» і «Не цячэ вада ў ярок».

А яшчэ — што гэта не старэчы рыпучы хрып перадсмяротны, а моцны, круты гук, які закладзены ў кожнага і які нам трэба толькі выпусціць вонкі.

Па запіс і падрабязнасці звяртайцеся ў дырэкт этнакрамы «Цудоўня» (альбо наўпрост у краму на вул. Кірава).







Вам можа быць цікава

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Вечар джазавай музыкі ў Мінску

13.06.2026 (16:00 - 18:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Саша Філіпенка ў Брне

19.06.2026 (18:00 - 20:00) Institut Paměti Národa (Radnická 369/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ