Варкшоп «Як працаваць з канструктыўным парадкам дня ва ўмовах вайны і рэпрэсій» анлайн і афлайн у Варшаве

24.10.2022 18:00 - 19:00 анлайн і афлайн (ul. Noakowskiego, 14) Бясплатнае

У панядзелак, 24 кастрычніка, Press Club Belarus ладзіць карысны варкшоп для медыйшчыкаў і не толькі: «Як працаваць з канструктыўным парадкам дня ва ўмовах вайны і рэпрэсій».



Дата: 24 кастрычніка

Час: 17.00 (час варшаўскі)

Месца: анлайн і афлайн па адрасе ul. Noakowskiego, 14, Варшава 


Беларуская аўдыторыя трэці год запар чытае, што дна няма. Кожны дзень у фокусе медыяў — рэпрэсіі, масавая эміграцыя і вайна Расіі супраць Украіны, у якую ўцягнута Беларусь.

Такая стратэгія СМІ і зразумелая, і небяспечная. Яна можа адштурнуць аўдыторыю, бо не матывуе на змены, а наадварот, паказвае рэчаіснасць як «нязменна дрэнную».

Разам са спікеркай Ірынай Сідорскай, доктаркай філалагічных навук, шматгадовай загадчыцай кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязей з грамадскасцю журфака БДУ (да 2020 года), удзельнікі паспрабуюць знайсці новыя тэмы і фарматы працы з аўдыторыяй. Такія, якія пакажуць, што беларусы не ахвяры, а актыўныя дзеячы, здольныя змяняць жыццё і рэальнасць вакол сябе.

Вось што абмяркуюць:

СМІ не толькі летапісцы, яны могуць канструяваць запыт. Як гэта працуе?

Проста паведамляць аб праблеме ўжо недастаткова. Як перанесці фокус з «выхаду няма» на «выхад побач»? Як медыя могуць стаць паўнапраўнымі ўдзельнікамі рашэння сацыяльных праблем?

«Праблема — гэта тое, што людзі лічаць праблемай». Што такое медыятранзіт і чаму важна не кідаць праблемную тэму на паўдарогі?

Удзел бясплатны, патрэбна толькі зарэгістравацца па спасылцы. Пры рэгістрацыі пазначце, які фармат вам зручны — анлайн ці афлайн.




Вам можа быць цікава

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ