Варкшоп «Як стаць студэнтам ЕГУ?» ў Мінску

09.08.2017 12:00 - 15:00 Цэнтр «Прапілеі» (вул. Чэхава 3) Бясплатнае

9 жніўня ў рамках дадатковага набору ў Мінску адбудзецца адмысловы варкшоп для абітурыентаў бакалаўрскіх і магістарскіх праграм Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Падчас Дадатковага набора ў ЕГУ ажыццяўляецца прыём анкет на наступныя бакалаўрскія праграмы: Культурная спадчына і турызм, Сусветная палітыка і эканоміка, Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза, а таксама магістарскія праграмы: Публічная палітыка, Культурныя даследванні, Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза.

Варкшоп «Як стаць студэнтам ЕГУ?» прызначаны для тых, хто паступае ў ЕГУ на бакалаўрскія і магістарскія праграмы ў жніўні 2017 года.

Абітурыенты бакалаўрскіх праграм змогуць азнаёміцца з

  • асаблівасцямі здачы экзаменаў па эсэ і замежнай мове;
  • патрабаваннямі да паступаючых на бакалаўрыят;
  • правіламі запаўнення анкеты абітурыента.

Важна! Рэгістрацыя на варкшоп «Як стаць студэнтам ЕГУ?» працягнецца да 8 жніўня па спасылцы. Варкшоп адбудзецца ў Мінску па адрасе вул. Чэхава 3, ст.м. Фрунзенская. Пачатак мерапрыемства: 9 жніўня (серада) а 12 гадзіне для абітуріентаў бакалаўрскіх праграм і а 15 гадзіне для абітуріентаў магістарскіх праграм ЕГУ.

Абітурыенты таксама змогуць задаць усе пытанні пра ўмовы сумоўя, залічэння, візавай падтрымкі і размяшчэння ў інтэрнаце.

Абітурыенты магістарскіх праграм даведаюцца аб тым, як напісаць паспяховы даследчы праект і якія патрабаванні існуюць для  паступлення ў магістратуру.

Больш інфармацыі тут і тут.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ