Варкшопы да Тыдня нулявой дыскрымінацыі ў Кракаве

09.03.2024 15:00 - 18:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае
 


У суботу, 9 сакавіка, у Кракаве ладзяць варкшопы да Тыдня нулявой дыскрымінацыі сумесна з ініцыятывай «Іншыя».




Дата: 9 сакавіка

Час: з 15.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў



 На варкшопе «Стэрэатыпы: карысць ці шкода» прапануюць разабрацца ў тым, адкуль бяруцца стэрэатыпы і навошта яны патрэбныя з пункту гледжання псіхалогіі. 

Удзельнікі даведаюцца, чым стэрэатыпы адрозніваюцца ад стыгматызацыі, а таксама як грамадства, ды і мы самі, можам ператварыць стэрэатып у інструмент дыскрымінацыі.

 Вядоўца — Вікторыя Сідаровіч, грамадская актывістка, псіхалагіня, трэнерка НФА. 


Трэнінг «Гераіні і героі» пройдзе ў фармаце інтэрактыўнай сустрэчы, пад час якой прапануюць разам падумаць і паразважаць (ці проста паслухаць — калі для вас так камфортней) аб гераінях і героях як сімвалах сацыялізацыі і культуры, а таксама абмеркаваць працэс укаранення гендарных стэрэатыпаў у нашай гісторыі, культуры і паўсядзённым жыцці. 


Трэнер — Валдзіс Фугаш, праваабаронца, адукатар па правах чалавека, роўнасці і інклюзіі. 



Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Постскрыптум» у Мінску

19.06.2026 19:00 - 02.07.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Купалле ў Вашынгтоне

27.06.2026 (17:00 - 20:00) Fletchers Cove Park (4940 Canal Rd NW)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ