Варштат па роспісе шопераў у Мінску

27.12.2025 12:00 - 13:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 30 рублёў

27 снежня, у суботу, у музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца аўтарскі занятак мастачкі Ірыны Князевай па роспісе шопераў "Пісаная торба".


Занятак пройдзе у межах выставы "Вясна ўвосень", прысвечанай творчасці Уладзіміра Караткевіча. 

Адзін з раздзелаў выставы раскрывае асаблівае захапленне пісьменніка жывёламі, у прыватнасці - коньмі. Менавіта гэтыя прыгожыя і грацыёзныя істоты сталі героямі асобнай экспазіцыйнай залы. Іх вобраз натхніў  Ірыну Князеву, якая з'яўляецца і куратаркай выставы.

Да таго ж супала, што паводле старажытнай кітайскай традыцыі 2026 год  будзе праходзіць пад татэмным знакам каня. 

Тэматычна распісаны яскравы шопер можа стаць добрым падарункам родным і блізкім да навагодніх святаў. 

Удзел - 30 рублёў. Усе матэрыялы і экскурсія ўваходзяць у кошт. Запісвайцеся па нумарах +375 17 395-44-47, +375 17 363-94-65.


Вам можа быць цікава

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

06.03.2026 (17:30 - 18:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Цімафей Яравікоў у Рызе

15.03.2026 (19:00 - 21:00) Art-Ambar (Alksnāja iela 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ