Варштат па ткацтве ў Сопаце

27.04.2024 16:00 - 20:00 MARA HUB (Jacka Malczewskiego 21) 120 злотых
 

У суботу, 27 красавіка, у MARA HUB — майстар-клас па ткацтве паясоў.






Дата: 27 красавіка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: MARA HUB, Jacka Malczewskiego 21, Сопат 



Працэс ткання, калі з хаосу неаформленых нітак нараджаецца новая структура тканага палатна — ёсць не толькі чыстая творчасць, але яшчэ і чараўніцтва, карані і сіла якога бяруць пачатак тысячагоддзі таму. 


Вядоўца — Воля Вялько.


Вы даведаецеся аб традыцыі ткання беларускіх паясоў на бердзечку, аб значэнні іх у штодзённым жыцці і абрадах беларусаў. І канешне, спляцеце ўласны пояс, які стане і ўпрыгожваннем, і абярэгам. 

Працягласць — 4-5 гадзін. 


Усе матэрыялы, а таксама гарбата і пачастунак ўключаныя. 


Кошт — 120 злотых


Запісвайцеся праз дырэкт інстаграма спадарыні Волі.





Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Papa Bo ў Познані

18.09.2026 22:00 - 19.09.2026 00:05 MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ