Варштаты беларускіх традыцыйных танцаў у Варшаве

07.08.2023 20:00 - 23:30 Амбасада традыцыйнай музыкі (Jazdów 3/20) Ахвяраванні

У панядзелак, 7 жніўня, у Амбасадзе традыцыйнай музыкі адбудзецца варштат па традыцыйных беларускіх танцах.



 Дата: 7 жніўня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Амбасада традыцыйнай музыкі, Jazdów 3/20, Варшава 


У праграме — трохкрок, імправізацыі пад полечку і фігурныя танцы.

Выкладаць будзе фалькларыстка Алена Ляшкевіч, а заграюць Рафал Місьта на скрыпцы і Ігар Жаўткоў на бубне.


Не ўмееце таньчыць — навучаць! Пры добрай наведвальнасці імпрэза будзе таксама ў наступныя панядзелкі. 

Амбасада традыцыйнай музыкі падтрымліваецца выключна ахвяраваннямі ахвярадаўцаў і працай валанцёраў. Падтрымайма ж! У мікрараёне Jazdów забаронены аўтамабілі наведвальнікаў, то прыязджайце на ровары ці пешшу! 

Аўтамабілі без спецыяльных бэйджаў з дазволам на ўезд могуць быць эвакуяваныя гарадской паліцыяй. (А дом № 3/20 па вул. Jazdów, дарэчы, выкарыстоўваецца ў культурных і грамадскіх мэтах Асацыяцыяй «Дом Танца» дзякуючы дапамозе гарадскіх улад Варшавы — раёна Śródmieście.) 


Уваход — данат у 10 злотых (пойдзе на патрэбы Амбасады традыцыйнай музыкі).




Вам можа быць цікава

Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Мінску

24.12.2025 11:00 - 10.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Музычная вечарына “Каляднае падарожжа” ў Мінску

08.01.2026 14:00 - 12.01.2026 16:00 Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Сюіта «Планеты» ў мінскім планетарыі (12+)

13.01.2026 19:00 - 14.01.2026 20:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ