Васіль Герасімчык – “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда”

09.02.2018 19:00 - 19:00 прастора этнакрамы "Цудоўня" (Вялікая Траецкая, 14) Уваход вольны

9 лютага, 19.00
Вялікая Траецкая, 14 (прастора этнакрамы “Цудоўня”).

Імя Кастуся Каліноўскага (1838-1864) добра вядомае беларусам і даўно стала легендарным. Каліноўскаму прысвечаны шматлікія навуковыя і мастацкія творы, але даследчыкі працягваюць рабіць цікавыя адкрыцці, знаходзячы невядомыя раней дакументы і ўспаміны. Кніга “Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда” створана на аснове матэрыялаў з архіваў і бібліятэк Літвы, Беларусі, Расіі і дазваляе зірнуць на асобу правадыра паўстання 1863–1864 гадоў не толькі як на лідара і ідэолага нацыянальна-вызваленчага руху на беларуска-літоўскіх землях, але і пазнаёміцца з працэсам фармавання яго поглядаў.
На прэзентацыі кнігі Вы даведаецеся, што за чалавек – Канстанцін Каліноўскі, як ён жыў, за што змагаўся.

Аўтар кнігі Васіль Герасімчык – журналіст, па адукацыі – гісторык. Скончыў з адзнакай універсітэты ў Гродне, Маскве і Торуні. Сфера навуковых цікаўнасцяў – паўстанне 1863–1864 гадоў і асоба Канстанціна Каліноўскага. Таксама займаецца краязнаўствам.

Уваход вольны.
Кантактная асоба – Андрэй Несцяровіч (+375336232616)
 

Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

28.06.2026 (18:00 - 20:00) Евангельска-Лютэранская царква (Vokiečių gatvė 20)

Выстава «Літва вачыма беларускіх мастакоў» у Троках

30.06.2026 18:00 - 14.07.2026 18:00 Trakų kultūros ir meno centras (Vytauto g. 69)

Лекцыя «Закуліссе Купалля: рытуал vs рэальнасць» у Мінску

07.07.2026 (18:30 - 20:00) mooon ў ТРЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ