Вайцюшкевіч і Някляеў дадуць юбілейны канцэрт у Вільні

04.03.2017 18:00 - 19:00 Дом польскай культуры (Вільня, вул. Наўгардуко, 76.) ад 31,5 да 47,5 рублёў

4 сакавіка 2017 года спявак Зміцер Вайцюшкевіч, паэт Уладзімір Някляеў і WZOrkiestra дадуць вялікі супольны канцэрт у Вільні з праграмай «Нашы каханыя». Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы, дзякуючы падтрымцы МЗС Літвы.

Канцэрт прымеркаваны да 10-годдзя супрацоўніцтва Вайцюшкевіча і Някляева, якое пачалося з альбома «Танга з ружай», выдадзенага напрыканцы 2006 года, дало шмат выдатных песень, выдадзеных на розных іншых альбомах Вайцюшкевіча і працягваецца дагэтуль. У праграме лепшыя кампазіцыі за 10 год і вершы Уладзіміра Някляева ў выкананні аўтара.

– Я вельмі шчаслівы, што наш праект перарос у сяброўства і сталы творчы тандэм кампазітара і паэта, што зараз бывае  вельмі рэдка. Упершыню мы робім супольную музычна-паэтычную праграму, дзе будзе і лепшае, і новае, і нечаканае, – распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. – Мы з Уладзімірам Пракопавічам будзем разам ствараць святочны настрой з нагоды нашага юбілею і надыходзячага вясновага жаночага свята, якое нам абодвум вельмі падабаецца. А яшчэ акурат на тыя выходныя прыпадае літоўскае свята Казюкас. Таму будзе шмат флюідаў шчасця: і на канцэрце, і па-за яго межамі.

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 3 да 5 сакавіка ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Падаць дакументы на бясплатную візу трэба ад 15 студзеня да 15 лютага ўключна. Парадак разгляду візавых хадатайніцтваў спрошчаны, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца. Пакрокавая інструкцыя тут.

Квіткі: ад  31,5 да 47,5 рублёў.

Продаж без камісіі: «Тэатральна-канцэртная каса» (Мінск, вул. Калініна 5), з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 19.00.

Агульны продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў салонах  «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі .

Пляцоўка: Дом польскай культуры – Вільня, вул. Наўгардуко, 76.

Пачатак мерапрыемства: уваход з 18.00, пачатак з 19.00 (час літоўскі).

Інфалінія ў Беларусі: +375 29 628 4114


Вам можа быць цікава

Выстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: мінскае рэха» ў Мінску

11.07.2025 11:00 - 15.09.2025 19:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Беларуская сустрэча ў Алясніцы

19.07.2025 (14:15 - 20:00) пад базылікай Св. Яна Апостала (Łużycka 4)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

09.08.2025 12:00 - 10.08.2025 17:00 Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ