Вебінар «Сучасная беларуская культура» з Максімам Жбанковым

18.06.2022 - 20.06.2022 11:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае

18, 19 і 20 чэрвеня Максім Жбанкоў праводзіць вебінар аб сучбелкульце! То бок аб сучаснай беларускай культуры.



Дата і час (час мінскі):

18 чэрвеня 11:00 — 12:30;

19 чэрвеня 11:00 — 12:30;

20 чэрвеня 19:00 — 20:30.

У вебінары будзе тры модулі:

Ландшафт сучаснай беларускай культуры. Тут вы даведаецеся аб асноўных дзеячах і фактарах, тэндэнцыях, характарыстыках і асаблівасцях сучаснай беларускай культурніцкай прасторы, працэсах у ёй і аб яе інфраструктуры.

Беларуская культура і культурніцкія працэсы пасля 2020 года.

Абмяркуеце, якім чынам культура развіваецца нягледзячы на рэпрэсіі ў дачыненні да творцаў і знішчэнне культурніцкай інфраструктуры, а таксама даведаецеся, як ўдзельнічаць у культурніцкіх працэсах у новых умовах і паспрыяць развіццю.

Анлайн-сустрэча з беларускімі творцамі. У кожнага будзе магчымасць задаць пытаннечкі і наўпрост паразмаўляць з беларускімі творцамі розных культурных накірункаў.

Вядоўца — культурны аналітык, кінакрытык, медыя-аналітык Максім Жбанкоў.


Рэгіструйцеся па спасылцыі далучайцеся!







Вам можа быць цікава

Памідораў і RASTATE у Беластоку

28.08.2026 (19:00 - 21:00) Balance Club (Dr Ireny Białówny 9/1)

«Свята хлеба» ў «Суле»

28.08.2026 (19:00 - 21:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ