Вечар беларускага фэнтэзі ў Мінску (16+)

22.01.2026 18:30 - 20:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 15 рублёў

 

У чацвер, 22 студзеня, у музеі Максіма Багдановіча ладзяць вечар беларускага фэнтэзі





У далёкай-далёкай краіне жылі два маленькія ветразі, якія падарожнічалі па рэках і азёрах свайго краю, каб знайсці прыхаваную там мудрасць, і вось аднойчы... Яны прышвартаваліся ў музеі Максіма Багдановіча. 

Тыя ветразі — Яўген Папакуль і Маргарыта Латышкевіч — пісьменнікі, даследчыкі і неймаверныя фантазёры. Яны завітаюць у музей, каб падзяліцца таямніцамі сваёй «творчай кухні». 

Аўтары запланавалі процьму цікавостак адмыслова дзеля аматараў фэнтэзі! 

Вас чакае прэзентацыя шыкоўна напісаных і выкшталцона праілюстраваных твораў, аўтограф-сэсія, чытка любімых урыўкаў, разыгранка, абмеркаванне твораў — як будучых, так і ўжо напісаных. 


Квіткі — 15 рублёў. Рэгіструйцеся па спасылцы. 



Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

GODS TOWER ва Уроцлаве

18.02.2026 (18:00 - 22:00) Klub Łącznik (Tramwajowa 1-3)

Nürnberg ва Уроцлаве

19.02.2026 (20:00 - 22:00) Klub Łącznik (Tramwajowa 1-3)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску

24.02.2026 (19:00 - 21:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ