Вечар беларускай культуры ў Штутгарце

23.01.2025 18:00 - 21:30 LABYRINTH Kulturzentrum (Urbanstr. 64) Бясплатнае


 У чацвер, 23 студзеня, у Штутгарце адбудзецца вечар беларускай культуры.




Вечар прысвечаны дзеячам беларускай культуры, якія жывуць у вымушанай эміграцыі. 

Вы паглыбіцеся ў асабістую гісторыю Ганны Б. Яе аповед аформлены вершамі паэткі Веры Бурлак і песнямі гурта «БелаСоль». 

Будзе і кулінарнае падарожжа — ад узвара, хатняга жытняга хлеба да дранікаў з грыбным начыннем і напоя са сліў.



Удзел — рэкамендаваны данат ад 15 да 45 еўра. 15 еўра пакрываюць толькі ежу, 30 еўра — яшчэ і ганарары артыстам. 


Запісвайцеся да канца нядзелі 19 студзеня праз мэйл anmeldung@labyrinth-stuttgart.de, пазначыўшы сваё імя і прозвішча, а таксама колькасць месцаў. ⠀



Вам можа быць цікава

Хуткія літаратурныя знаёмствы ў Мінску

24.03.2026 (19:00 - 21:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Алесь Дзянісаў ва Уроцлаве

26.03.2026 (19:00 - 21:00) Pub Salonik (ul Braniborska 2/10)

Iva Sativa ў Гданьску

26.03.2026 (20:00 - 22:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35)

Фестываль «Нефільтраванае кіно» ў Варшаве

28.03.2026 (18:15 - 21:00) Kinoteka, палац культуры і навукі (plac Defilad 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ