Фестываль «Нефільтраванае кіно» ў Варшаве

28.03.2026 18:15 - 21:00 Kinoteka, палац культуры і навукі (plac Defilad 1) 30 PLN
У суботу, 28 сакавіка, у Варшаве пройдзе паказ беларускага кінафэста «Нефільтраванае кіно».

Сёлета Нефільтр запрашае гледачоў заняць месца Адысея, які загадаў прывязаць яго да мачты і заляпіць воскам вушы каб не чуць спеваў сірэн.

Адорна і Хоркхаймер інтэрпрэтавалі Адысея і сірэн як нараджэнне заходняга суб’екта: прывязаны да мачты, ён чуе, але не можа дзейнічаць; яго весляры, спажыўнікі масавай культуры, вушы якіх таксама напоўненыя воскам, наадварот, дзейнічаюць, але не могуць чуць.

Запрашаюць разбурыць сцены іерархіі і перажыць Адысеевы і яго спадарожнікаў досвед зноў каб зрабіць уласны выбар.

Вашай увазе — беларуская праграма «Блізкія адлегласці»:

  • ЛУЗЕР (17:41, Польшча), Аляксандра Куцэнь

  • ЗАЎТРА ВЫ МЯНЕ ТУТ НЕ ЎБАЧЫЦЕ (04:04, Беларусь, Польшча), Аляксандра Чабоцька

  • ЧАЛАВЕЧНАЕ (02:30, Беларусь), Лена Ле

  • xCUTx (06:50, Беларусь), Vital Stužka

  • КАВЯРНЯ (03:45, Чэхія), Арсеній Алейнік

  • СКАЖЫЦЕ СЫР (09:00, Беларусь, Польшча), Кіра Альшэўскі

  • ВЕРА (11:22, Беларусь), Ганна Суліма

  • НІЧОГА СА МНОЙ НЕ БОЙСЯ (17:56, Польшча), Моніка Клімкевіч-Дудзец

Вас чакае прагляд і размова з аўтарамі.

Квіткі коштам 30 злотых бярыце па спасылцы. Ёсць ільготы.



Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Імпрэзы да Дня Волі ў Беластоку

22.03.2026 10:00 - 25.03.2026 20:00 ------------

Традыцыйныя танцы ў Мінску

22.03.2026 (18:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Лекцыя «Вялікдзень у беларускай традыцыі» ў Беластоку

22.03.2026 (19:30 - 21:00) сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ