Хуткія літаратурныя знаёмствы ў Мінску

24.03.2026 19:00 - 21:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 10 BYN
У аўторак, 24 сакавіка, у музеі Максіма Багдановіча ладзяць вечар хуткіх літаратурных знаёмстваў.

  • Вы прачыталі цікавы твор і вам карціць распавесці пра яго людзям?

  • Вы згубілі кніжныя арыентыры і чакаеце знакаў сусвету, каб узяцца за нешта новае?

  • Вы інтраверт, які схаваўся ў літаратуру, але гатовы пагуляць у гэтыя хованкі з іншымі інтравертамі?

Нарэшце, вы проста любіце цікавыя размовы пад гарбатку з выпадкова-невыпадковымі людзьмі.

То завітвайце!

Фармат — 15-20 хвілін на размову і новае знаёмства з кнігай, творам і чалавекам.

Квіткі — 10 рублёў.



Вам можа быць цікава

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

«Irdorath» у Познані (6+)

25.04.2026 (19:30 - 21:30) Klub 2progi (Aleja Niepodległości 36)

Лонгплей у Стакгольме

30.04.2026 (18:00 - 20:00) Interbok Bokhandel (Hantverkargatan 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ