Вечар-успамін Рыгора Барадуліна ў Мінску

24.02.2026 19:00 - 20:30 музей гісторыі і культуры габрэяў Беларусі (вул. Веры Харужай, 28) Бясплатнае

У аўторак, 24 лютага, у Мінску адбудзецца вечар-успамін пра Рыгора Барадуліна «Толькі б яўрэі былі!..».


Кніга Рыгора Барадуліна «Толькі б яўрэі былі!..» была выдадзена ў 2011 г., і аўтар назваў яе кнігай павагі і сяброўства.

Гэта ўспаміны пра знакамітых яўрэйскіх пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, з якімі аўтар быў знаёмы ці чыю творчасць шанаваў.

У праграме - аўтарскія песні Алеся Камоцкага і Алесі Сівохінай.

Аляксандр Віслаўскі завершыць канцэрт праграмай, якая мае назву такую ж, як і кніжка Рыгора Барадуліна «Толькі б яўрэі былі...».

Уваход, выглядае, вольны альбо данаты. Адзначайцеся ў каментарах пад адмысловым пастом.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па стварэнні “відкоў” у Заслаўі

28.02.2026 (11:30 - 13:30) Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Спектакль «Валізка» ў Варшаве

01.03.2026 (19:00 - 21:00) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ