Вечар-успамін «У госці да Міколы Тарасюка» ў Стулах

08.05.2022 15:00 - 19:00 (Пружанскі раён) Бясплатнае

8 траўня берасцеская экскурсавод Вольга Малафеева запрашае ў вандроўку да вёскі Стулы ў Пружанскім раёне, дзе жыў майстар-габляр Мікола Тарасюк. Там адбудзецца вечар памяці майстра.



Дата: 8 траўня

Час: 15.00

Месца: вёска Стулы, Пружанскі раён

Удзельнікі пройдуць сцежкамі Міколы Тарасюка, пабачаць краявіды, якія натхнялі майстра ды зробяць з дрэва ды саломы сувенір сваімі рукамі на добры ўспамін аб гэтым куточку. Таксама будзе спектакль «Прытулак памяці» (гісторыя вёскі Стойлы і гісторыя жыцця Міколы Тарасюка) і вячэра ў «Яблыневым рэстаране», вогнішча, прагляд фільмаў пра творцу-самавука.

Кошт: 45 рублёў.

Запіс па e-mail brestgid.volha@gmail.com


Вам можа быць цікава

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Экскурсія па Беластоку верасня 1939-га

20.09.2026 (11:00 - 13:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ