У пятніцу, 17 сакавіка, у гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя Макаёнка адбудзецца вечар памяці беларускага вучонага, пісьменніка Аляксея Пяткевіча.
Дата: 17 сакавіка
Час: 15.00 (час мясцовы)
Месца: гарадская цэнтральная бібліятэка імя Макаёнка, вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 51/2, Гродна
Аляксей Пяткевіч — літаратуразнаўца, крытык, культуролаг, краязнаўца, педагог, заслужаны прафесар кафедры турызму і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе ён працаваў да 90 гадоў.
У вечарыне бяруць удзел яго родныя, сябры, калегі па навуковай і творчай майстэрні, былыя студэнты, карыстальнікі бібліятэкі.
Сярод запрошаных:
дачка Аляксея Пяткевіча, вядомая гарадзенская мастацтвазнаўца Марына Загідуліна, ягоны ўнук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт
ягоны ўнук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксей Загідулін, член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар
член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар Андрэй Майсёнак,
доктар філалагічных навук, прафесар Мікалай Даніловіч,
кандыдатка філалагічных навук Алена Садоўская,
дырэктар Навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Купалы Мікалай Грынько.
Падчас імпрэзы будзе працаваць выстава літаратуры «Аляксей Пяткевіч: жыццё для Беларусі».
Уваход вольны!