Вечарына беларускіх народных танцаў у Варшаве

13.02.2022 17:00 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае

13 лютага ў Беларускім Моладзевым Хабе ладзяць вечарыну беларускіх народных танцаў.



Дата: 13 лютага

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji, 6, Варшава

У праграме — полькі, вальсы, лявоніха, кракавяк і шмат чаго цікавага. Перад кожным танцам будзе невялікі майстар-клас, таму тыя, хто ніколі не танцаваў, не згубяцца.

Гэта вечарына — добрая нагода навучыцца танцаваць у народнай манеры і добра правесці час. А галоўнае — адчуць атмасферу традыцыйных вячорак і драйв народнай культуры!

Вядоўца — Цімох Акудовіч.

Граюць «Lity Taler» і «HAJDA BANDA».

 Уваход вольны (пажаданыя ахвярванні)


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Свята вуліцы Варшаўскай у Беластоку

05.09.2026 (11:00 - 19:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Прэзентацыя зіна «Pamyłka» ў Варшаве

10.09.2026 (18:30 - 20:30) Uśpiona Księgarnia (Stalowa 1/4)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ