ПАДЗЕЯ ДНЯ: Вечарына з выдавецтвам «Скарына» ў Батумі

22.02.2023 20:00 - 22:00 прастора «аКсяродак» (Метакса, 4) Бясплатнае

У сераду, 22 лютага, лонданскае выдавецтва «Скарына» запрашае на вечарыну ўсіх, хто любіць літаратуру і беларускую мову.


Дата: 22 лютага
Час: 20.00 (час мясцовы)
Месца: многафункцыянальная беларуская прастора «аКсяродак», Метакса, 4, Батумі

Ігар Іваноў — стваральнік выдавецтва «Скарына» — распавядзе пра даўнюю традыцыю беларускага кнігадруку ў Брытаніі, пра 75 гадоў непарыўнай гісторыі нашых суродзічаў на Імглістым Альбіёне, якія стварылі ўнікальныя асяродкі і трывалыя праекты; а таксама пакажа рэдкія выданні старой беларускай эміграцыі.

Уладзіслаў Гарбацкі — сацыялінгвіст, пісьменнік і перакладнік з Вільні — далучыцца да сустрэчы, каб паказытаць нас сваімі знаходкамі для слоўніка традыцыйнай нецэнзурнай лексікі. Так-так — гаворка будзе пра традыцыйную беларускую (і іншую) лаянку. Яна і багатая, і вясёлая, бо беларусы не столькі мацюкаліся, колькі брахаліся ды клялі. 

Дык калі ўжо брахацца, то — па-беларуску! 

Рыхтуймася да інтэрактыву: вас чакаюць словатворчыя гульні, сацыялінгвістычныя апытанкі і шмат смеху. А заадно мы спытаем У. Гарбацкага пра бягухаў, аўтарак і прэзідэнтак, бо ў свой час ён стварыў (і выдаў разам з І. Івановым) першую па-сапраўднаму папулярную кнігу пра аўтэнтычныя для беларускай мовы фемінітывы, якія ўжо не здзіўляюць нас так, як дзесяць гадоў таму.

Для запісу напішыце «хачу на сустрэчу выдавецтва Скарына» ў Тэлеграм альбо ў інстаграм.


Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Саша Філіпенка ў Парыжы

22.03.2026 (16:00 - 18:00) Les Éditeurs Réunis (11 Rue de la Montagne Ste Geneviève)

«Дай Дарогу!» у Вільні

25.03.2026 (20:30 - 21:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ