Велавандроўка «Таямніцы Лошыцкага парка» ў Мінску

28.04.2022 18:00 - 21:00 Лошыцкі парк Бясплатнае

28 красавіка суполка «Менскі велашпацыр» ладзіць вандроўку па Лошыцкім парку.



Дата: 28 красавіка

Час: 18.00

Месца: Лошыцкі парк, Мінск

Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава.

У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней — каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць згубленымі паркавымі сцяжынамі, мільгацяць між галля старых дрэваў.

Арганізатары чакаюць на вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагодзе гарантуюць.

Працягласць велашпацыру — 3 гадзіны.

Запіс па нумары +37544 4764847.


Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Ніны Чурабы «Паравіны года» ў Гродне

14.04.2026 18:00 - 05.05.2026 18:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Паэтычны батл Аляксея Кулакова і Нікі Беляўцовай у Мінску

13.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ