На берлінскай выставе Spit on H*tler’s Grave расійскі мастак знішчыў працу беларускай мастачкі Алены Рабкінай, некалькі разоў кінуўшы каменне ў арт-аб’ект, зроблены з загартаванага шкла.
«Гэта не было непаразуменнем. Праца выкананая з загартаванага шкла, і нават пры яе стварэнні мне патрабавалася дапамога, каб працаваць з гэтым матэрыялам. Патрэбна прыкласці сілу і рашучасць, каб яго разбіць.
Сама праца была пра тое, як гвалт нараджае новы гвалт, разважаннем пра тэорыю разбітых вокнаў. Але гаварыць пра гвалт і правакаваць гвалт — гэта не адно і тое ж. Ён не папрасіў прабачэння, проста сышоў...», — напісала мастачка ў сваіх сацыяльных сетках.