Веснавое свята з Сержуком Доўгушавым!

11.05.2024 13:00 - 16:00 Coyote Point Recreation Area, San Mateo (Magic Mountain Picnic Area 22) Бясплатнае

Хто ў Сан-Францыска? Прыходзьце на веснавое свята для дзетак i дарослых з удзелам вядомага музыкі Сержука Доўгушава.


Дата: 11 траўня

Час: 13:00 (час мясцовы)

Месца: Coyote Point Recreation Area, San Mateo, CA, Magic Mountain Picnic Area 22

Уваход па рэгiстрацыi.

У праграме:

Прэзентацыя «Дзіцячага спеўніка» (спеўнік можна будзе набыць).

Музычна-інтэрактыўная праграма.

«Валачобны абрад» упершыню ў Каліфорніі.

Беларускія гульні, спевы і танцы!

Ладзiм пiкнiк-потлак, прыносьце стравы, напоi, будзе грыль, каб нам усiм было смачна i хораша разам!

Запрашайце сяброў, знаёмых, будзем добра бавіць час разам на сьвежым паветры!


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ