Віцебск. Дзень роднай мовы

21.02.2015 15:30 - 22:00 бітлз-клуб “Чердачек” (вул. Кастрычніцкая, 11) Бясплатнае

21 лютага (субота) ў 15.30 праект “Забаўлянкі для Янкі” запрашае бацькоў і дзяцей на чарговую  сяброўскую сустрэчу. Гэтым разам – з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Нас ласкава прымае ў сябе бітлз-клуб “Чердачек”!  Праграма свята насычаная мноствам карысных цікавостак. Напачатку ўвазе самых маленькіх гасцей будзе прапанаваны дыяфільм, які агучыць для нас па-беларуску Віталь Броўка, сябра праекта, дырэктар канцэртнай агенцыі «Кастусь-медыя». Незвычайнае і пазнавальнае “Шоу беларушчыны” для дзяцей і бацькоў правядзе адмысловы госць свята – Алесь Мазанік, кіраўнік інтэрнэт-крамы Imbryk.by (г.Мінск). Дзіцячы забаўляльны цэнтр “Джунгли зовут” зладзіць для нашых малечаў рухавую гульнявую праграму. Цягам свята таксама будзе працаваць фотазона, створаная намаганнямі майстэрні “Alen R”, фатографаў Дзімы Лася і Арцёма Архіпенкі. Вядома, ніхто не застанецца без гарбаткі і смачных пачастункаў ад прадпрыемства “Віцьба”. Напрыканцы – глядзім разам добры мульцік “Віні Пых” па-беларуску.

Вельмі прыемна, што нас падтрымліваюць выбітныя асобы горада, арганізацыі і проста цікавыя і таленавітыя людзі! Арганізатары асабліва ўдзячныя за гасціннасць гаспадару бітлз-клуба “Чердачек” Гарыку Аганджаняну.
Нам дапамагаюць інфармацыйныя партнёры і сябры – ditenok.com, vіtebsk4.mі , Gorod.Vitebsk.by , Vitebsk.biz.

Нагадваем, што сустрэча адбудзецца 21 лютага (субота) у 15.30 у памяшканні бітлз-клуба “Чердачек” (Кастрычніцкая, 11 ).

Уваход –  за добраахвотныя грашовыя ахвяраванні (free donation)!
Усе сабраныя падчас мерапрыемства грошы пойдуць на ўсталяванне помніка народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну да 80-годдзя з дня яго нараджэння.

Марына Булатоўская


Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Традыцыйныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

23.03.2026 (17:00 - 21:00) сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Дзень Волі ў Гданьску

25.03.2026 (16:00 - 20:30) ECS (pI. Solidarności 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ