Віцебск. Імправізацыя “Дэкамерон”

18.04.2014 18:00 - 19:30 Беларускі тэатр "Лялька" (Пушкіна, 2) Бясплатнае

Імправізацыя на 2-е дзеі

Дж. Бакачча

Да артыстаў прыходзіць Аўтар. І проста на вачах у гледачоў нараджаецца спектакль, насычаны песнямі, танцамі і жартамі. На карнавальнай гарадской плошчы карагодзіць персанажаў Каханне — у кожнага сваё, непаўторнае і непараўнальнае. Над пытаннем, якім яно можа быць, і як павінен паводзіць сябе чалавек, каб заслужыць сапраўднае пачуццё, прапануецца паразважаць гледачам. А заадно і добра адпачыць, цешачыся жыццясцвярджальным гумарам знакамітага фларэнтыйца эпохі Адраджэння.
Лётаюць у нябёсах юная Беатрычэ і паэт Джавані, хаваюцца ад старонняга вока грэшныя Нінетта і Ларэнца, выпівае з гора раўнівец Гвіда. Кожны шукае ў жыцці асалоду. Аўтар не адмаўляе ў гэтай асалодзе нават Манаху-інквізітару і юрлівай Суседцы. А гледачы лішні раз пераконваюцца, што чалавечыя ўяўленні пра шчасце за сем з паловаю стагоддзяў практычна не змяніліся.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ