Віцебск. Казка “Ямелева шчасце”

16.02.2014 11:00 - 12:30 Беларускі тэатр "Лялька" (Пушкіна, 2) Бясплатнае

ПРЭМ’ЕРА!!!

Казка на 2-е дзеі

Па матывах рускіх народных казак

У гэтай пастаноўцы арганічна перапляліся сюжэты чатырох рускіх народных казак: «Ямеля», «Па шчупаковаму казанню», «Царэўна Несмяяна», «Танцавальны гармонік». Спектакль насычаны трапнымі жартамі, ухваляе такія якасці, як дабрыня, чалавечнасць, кемлівасць.

Аднойчы звычайнаму сялянскаму хлопцу Ямелі вельмі пашчасціла: шчупак адкрыў яму, узамен за выратаванае жыццё, чароўныя словы, з дапамогай якіх любое жаданне Ямелі ажыццяўлялася. Ці можа такі падарунак лёсу зрабіць шчаслівым чалавека, уладкаваць яго жыццё і жыццё яго блізкіх? А дапамагчы супрацьстаяць сіле ўладароў гэтага свету? Знайсці сяброў і каханую? На ўсе гэтыя пытанні гледачы пашукаюць адказ разам з артыстамі.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ