Віцебск // Праект «Кінапалёт»: Yegor Zabelov, «Менімальтан»

21.11.2015 19:00 - 22:00 ВЦСМ (вул. Белабародава, 5) 80 000 руб. VIP-квіток на ўсе 4 кінапаказы + выстава – 300 000 руб.

З 21 лістапада да 19 сьнежня ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва пройдзе сэрыя кінапаказаў нямых фільмаў з жывою музыкай. Сярод заяўленых выканаўцаў – Сяргей Пукст, Tonqixod, Re1ikt, Ягор Забелаў.

У  арт-праекце «Кінапалёт» возьмуць удзел выканаўцы, якія агучылі першыя беларускія нямыя фільмы ў межах праекту «Тузін.Немаўля»Re1ikt, Сяргей Пукст, Tonqixod. У іх жывым музычным суправаджэньнібудуць паказаныя фільмы «У агні народжаная» (1929), «Кастусь Каліноўскі» (1927),«Нянавісьць» (1930). У праграму фэстывалю ўключаны таксама выступ Ягора Забелава з музыкаю да французскага нямога фільму «Менімальтан» (1926). Кожны кінаканцэрт будзе складацца з дзвюх частак – уласна кіно з музыкаю і сэта з аўтарскіх кампазыцый.

]

Квіткі на “Кінапалёт” вы можаце набыць на пляцоўках ВЦСМ:

– выставачная зала, вул. Белабародава,5

– выставачная заля, вул. Фрунзэ,11

– Арт прастора, вул. Талстога,7

А таксама на ўваходзе. Кошт квітка – 80 000 руб. VIP-квіток на ўсе 4 кінапаказы + выстава – 300 000 руб.

Інфармацыя: +375259133876.


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ